🎁✨Пасяджэнне дзіцячай палаты РС ГА БРПА Савецкага раёна г. Гомеля ў рэжыме анлайн! ✨🎁
Сёння нашы юныя прадстаўнікі сабраліся, каб абмеркаваць важныя ініцыятывы і запусціць дабрачынную акцыю "Цуды на Каляды" дружна з іншымі раёнамі Гомельскай вобласці! Гэты праект накіраваны на падтрымку тых, хто асабліва мае патрэбу ў цеплыні і клопаце ў святочны перыяд.
У гонар старту акцыі юнакі і дзяўчаты з педагогам з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна зрабілі рукавіцы сваімі рукамі з самымі добрымі пажаданнямі.
Мы верым, што добрая справа заўсёды вяртаецца! Падтрымка адзін аднаго - гэта аснова сапраўднага сяброўства і супольнасці. Давайце разам ствараць цуды! ❤️✨
