Партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацый (якасць-паслуг.бел), якія аказваюць паслугі, што забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, і (або) ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры, распрацаваны ў мэтах:
- фарміравання сістэмы рэйтынгавай ацэнкі грамадзянамі эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый шляхам электроннага анкетавання і правядзенні апытанняў;
- павышэння эфектыўнасці работы з грамадзянамі, якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, адкрытасці дзяржаўных органаў.
На Партале можна ацаніць і пракаменціраваць работу дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўлічваюць дадзеныя ацэнкі і каментарыі грамадзян для павышэння якасці абслугоўвання насельніцтва.
На падставе атрыманых адзнак фарміруецца рэйтынг арганізацый, які даступны для прагляду грамадзянам без папярэдняй рэгістрацыі.
Каб ацаніць арганізацыю, неабходна зарэгістравацца і прайсці аўтарызацыю на партале праз выкарыстанне лагіна і пароля.