
У першы дзень восеньскіх канікулаў навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Лесвіца поспеху" наведалі дзіцячую бібліятэку па вул. Быхаўскай. Дзеці з вялікай цікавасцю азнаёміліся з навінкамі дзіцячых кніг, таксама прынялі ўдзел у гульні «Бяспека на 100». Весела і забіяцка прайшла гульнявая праграма на свежым паветры «Фарбы восені» Дзяўчынкі і хлопчыкі не толькі прынялі ў ёй удзел, але яшчэ і самастойна праводзілі гульні.