Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.24

Адзіны Дзень Бяспекі

Прайшоў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Савецкага раёна г.Гомеля.

Штогод у верасні, а менавіта ў чацвер чацвёртага тыдня, у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі. У гэтым годзе ён выпадае на 26 верасня. Задачы Адзінага дня бяспекі - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын.

Сёння ў нашым Цэнтры творчасці намеснікам дырэктара па гаспадарчай рабоце Новікавай С.М. быў прадэманстраваны відэаролік МНС, а таксама падрыхтаваны інфармацыйны матэрыял, які неабходна ведаць кожнаму педагогу.

А ў другой палове дня адміністрацыяй Цэнтра творчасці разам з педагогамі і навучэнцамі аб'яднанняў па інтарэсах былі адпрацаваны эвакуацыйныя дзеянні на сігнал трывогі.

Раздзелы сайта