У пачатку кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка. З прафесійным святам педагогаў Цэнтра творчасці павіншавала дырэктар установы Вольга Мікалаеўна Дубаўцова, а салодкія падарункі і добрыя словы віншаванне калектыў Цэнтра атрымаў ад старшыні прафсаюзнага камітэта Кахно Г.М. Прыемным бонусам стаў святочны канцэрт падрыхтаваны таленавітымі педагогамі нашага цэнтра. 

